Агульнашкольны бацькоўскі сход

15.09.2023

15 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Дырэктар школы Аўдзей Н.А. разгледзела наступныя пытанні: арганізацыя харчавання навучэнцаў у 2023/2024 навучальным годзе, задачы і шляхі адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі паважаныя госці: Гвозд Я.М. старэйшы інспектар ІСН РАУС, Карповіч Н.М. - лекар псіхіятр-нарколаг. Падчас выступаў супрацоўнікамі ІСН надавалася пытанне кібербяспекі, прафілактыцы дзіцячага траўматызму, а таксама адказнасці за дадзеныя супрацьпраўныя дзеянні.Бацькі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, на прававую тэматыку, на якія атрымалі разгорнутыя і змястоўныя адказы. Н.М.Карповіч распавяла, што рабіць бацькам, каб у дзіцяці не ўзнікла жадання паспрабаваць наркотыкі, як вызначыць, што дзіця ўжывае псіхаактыўныя рэчывы і своечасова забіць трывогу.