Круглы стол для падлеткаў «Я выбіраю жыццё

18.10.2023

18.10.2023 у ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» з мэтай прафілактыкі наркаманіі і суіцыдальных паводзінаў сярод падлеткаў быў арганізаваны круглы стол «Я выбіраю жыццё».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік ІСН Клецкага РАУС Гвозд Яўген Міхайлавіч; першы сакратар Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" Навумік Валерыя Андрэеўна; настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэй Валерый Вячорка.
Сустрэча прайшла ў форме размовы. Дарослыя гаварылі аб праблеме наркаманіі - адной з самых вострых і доўгатэрміновых пагроз чалавецтву.
Першы сакратар Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" Навумік Валерыя адзначыла, што галоўным багаццем нашай краіны з'яўляецца чалавек.Пасля гэтых слоў навучэнцы 9 класа папоўнілі рады маладзёжнай арганізацыі.