Спартыўнае свята "Супер тата!"

21.10.2023

21 кастрычніка ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята "Супер тата!", прымеркаванае да Дня бацькі. У вясёлых стартах прынялі ўдзел таты, а іх сапернікамі сталі навучэнцы 8-11класаў. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы. Каманды спаборнічалі з задавальненнем і спартыўным азартам, абстаноўка была таварыска цёплай. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою