Прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі

26.10.2023

26 кастрычніка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з мэтай прафарыентацыі для навучэнцаў 9 класа і іх законных прадстаўнікоў была арганізавана сустрэча з прадстаўніком ДУА "Клецкі сельскагаспадарчы каледж". Падчас гутаркі навучэнцы і бацькі змаглі даведацца больш падрабязна аб спецыяльнасцях, прапанаваных каледжам, даведаліся аб тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі і аб самім каледжы. Каледж актыўна працуе над стварэннем камфортных умоў для развіцця і самаразвіцця вучняў з улікам іх магчымасцей, пазнавальных інтарэсаў і схільнасцей.