Дзень гістарычнай памяці

30.10.2023

    30 кастрычніка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню гістарычнай памяці. Вучні пачатковай школы наведалі выставу "Памяці генацыду". Для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна была праведзена экскурсія "Вайна ў лёсах маіх землякоў". Акрамя таго, ва ўстанове адукацыі прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па настольным тэнісе.