ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе ёсць доля працы маёй”

23.11.2023

23 лістапада ў ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў праведзены праект ШАГ для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе ёсць доля працы маёй”. Мэта дадзенага мерапрыемства: азнаёміць навучэнцаў з асаблівасцямі сельскай гаспадаркі і прамысловасці РБ і перспектывамі іх развіцця. М.М. Ярмош звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што важнае значэнне для эканомікі рэспублікі мае развіццё сельскагаспадарчай галіны. Дзякуючы эфектыўнаму развіццю жывёлагадоўля і аграрнага сектара Беларусі ўдалося поўнасцю забяспечыць свой народ харчовай прадукцыяй.Са словам да навучэнцаў звярнуўся госць гэтага мерапрыемства намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "Грыцэвічы" Пішчык Марына Аляксандраўна, якая пазнаёміла навучэнцаў з самымі запатрабаванымі ў гэтай сферы спецыяльнасцямі: аграном, механізатар, жывёлавод, ветэрынарны ўрач. Таксама прымеціла, што ў сельскай гаспадарцы працаваць нялёгка, але цікава, але яна па праве ўваходзіць у спіс найважнейшых і патрэбных людзям.