Адзіная інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль»

14.12.2023

14 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль» па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Мэта: прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх, выхаванне прававой свядомасці падлеткаў. Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з відамі юрыдычнай адказнасці за супрацьпраўныя паводзіны. На канкрэтных прыкладах разабраліся з паняццямі "правіну", "правапарушэнне", "злачынства" і відах адказнасці за дадзеныя дзеянні.У час правядзення інфармацыйнай гадзіны для навучэнцаў бібліятэкар школы падрыхтавала выстаўку кніг "Вучуся быць грамадзянінам", яна пазнаёміла з асноўнымі паняццямі. якія выкарыстоўваюцца ў юрыдычнай практыцы абароны правоў дзяцей, расказала як правы дзіцяці адлюстроўваюцца ў нашым заканадаўстве.