"Карагод на Новы год"

22.12.2023

 21 снежня для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла танцавальна-забаўляльная праграма "Карагод на Новы год". Дзеці прыйшлі на свята прыбраныя, вясёлыя. І іх спадзяванні спраўдзіліся. Казачныя персанажы з самага пачатку паказу захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай дзеці вялі карагоды, танчылі і спявалі песні. Святочны настрой і салодкія навагоднія падарункі змаглі пагрузіць дзяцей у святочную атмасферу.