Галубовіч Леанід Міхайлавіч

Нарадзіўся 12.08.1950 у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці.

У 1967 годзе закончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу. Паступіў у Слуцкае прафесійна-тэхнічае вучылішча №– 97. Атрымаў прафесію электрыка (1969) і працаваў на Жабінкаўскім цукровым заводзе, затым электрыкам раённых электрасеткаў у горадзе Слуцку. Служыў у Савецкай Арміі (1970-1972). З 1972-1975 год працаваў у калгасе “Шлях да камунізму”, а ў 1976 годзе - электрыкам Клецкага раённага “Сельэнерга”.

У друку выступае з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Таемнасць агню» (1984) і «Споведзь бяссоннай душы» (1989).

У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1989 г. - рэдактар літаратурна-драматычных праграм на  Беларускім тэлебачанні. Сябра СП  СССР з 1984 г.

Усё яго літаратурнае жыццё звязана са штотыднёвікам ЛіМ. У дадзены момант Леанід Міхайлавіч вядзе ў ЛіМе рубрыку “Гусіным пяром” на старонцы “Альтанка”, у якой прадстаўляе чытачу таленавітых, але мала вядомых паэтаў. Ён аўтар паэтычных зборнікаў “Споведзь бяссоннай душы”, “Заложнік цемры”, “Аист без гнезда», “Таемнасць споведзі”.