ГА "БРСМ"

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ)  — маладзёжнае грамадскае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь

Мэта БРСМ - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа. У адпаведнасці з названым вызначэннем мэты вызначаюцца і асноўныя напрамкі дзейнасці.

Урок - экскурсія  "Пра гэта трэба ведаць і памятаць"

19.04.2024
разгарнуць

19 красавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў старэйшых класаў быў арганізаваны ўрок - экскурсія  "Пра гэта трэба ведаць і памятаць" да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з мэтай азнаямлення дзяцей з падзеямі,якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны, выхавання любові да Радзімы і пачуцця гонару за наш народ.

згарнуць

Віншаванне з надыходзячым святам 8 сакавіка

07.03.2024
разгарнуць

7 сакавіка актывісты ГА "БРСМ" разам з старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня павіншавалі з надыходзячым святам ветэранаў педагагічнай працы.

згарнуць

Сустрэча старшакласнікаў з інструктарам-валеолагам Клецкага РЦГіЭ Чупак А.Д.

21.02.2024
разгарнуць

У рамках дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам у ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» адбылася сустрэча старшакласнікаў з інструктарам-валеолагам Клецкага РЦГіЭ Чупак А.Д.
Навучэнцаў азнаёмілі з фактарамі рызыкі заражэння ІППШ і іх прафілактыкі. Падлеткі прынялі ўдзел у абмеркаванні гэтай праблемы, задалі пытанні.

згарнуць

АЗБУКА ГРАМАДЗЯНІНА. ВЕРСІЯ 4.0

21.02.2024
разгарнуць

Навучэнцы старэйшых класаў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у маладзёжным праекце "Азбука грамадзяніна. Версія 4.0» Хлопцы даведаліся пра маючыя адбыцца выбары, чаму дзень стаў адзіным і як праходзіць электаральная кампанія.Азбука грамадзяніна - гэта дзелавая гульня, накіраваная на асвету моладзі ў пытаннях выбарчага заканадаўства, прыцягненне ўвагі да выбараў і іх значнасці.

згарнуць

«Валанцёрства - кліч сэрца»

14.02.2024
разгарнуць

Актывісты БРСМ прынялі ўдзел у анлайн семінары «Валанцёрства - кліч сэрца»

згарнуць

"Ад усёй душы"

04.01.2024
разгарнуць

4 студзеня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Ад усёй душы" члены валанцёрскага атрада "добрае сэрца" павіншавалі з Новым годам ветэрана педагагічнай працы Стрэльчык А.У., уручылі паштоўку і салодкі падарунак, пажадалі добрага здароўя і доўгіх. гадоў жыцця.

згарнуць

Акцыя "Мы выбіраем дапамогу пажылым"

12.12.2023
разгарнуць

Валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" працягвае прымаць актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым" у рамках акцыі навучэнцы аказалі належную ўвагу ветэрану педагагічнай працы Цап Але Але Мікалаеўне. Рабяты аказалі пасільную дапамогу Але Мікалаеўне на прысядзібным участку: прыбралі снег у двары, накалолі дроў.

згарнуць

1 лютага сусветны Дзень барацьбы са СНІДам

01.12.2023
разгарнуць

1 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам актывісты ГА "БРСМ" правялі інфармацыйную акцыю "Валодаеш інфармацыяй - валодаеш сітуацыяй". Падчас акцыі хлопцы і дзяўчаты прыцягнулі ўвагу навучэнцаў да праблемы СНІДу, пазнаёмілі з праблемай распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, шляхах распаўсюджвання і мерах прафілактыкі гэтай хваробы.

згарнуць

Акцыя «Прыбяром снег разам»

29.11.2023
разгарнуць

29 лістапада актывісты ГА «БРСМ» ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» распачалі раніцу з «Добрых справаў» - прынялі ўдзел у акцыі «Прыбяром снег разам». Навучэнцы расчысцілі ад снегу тэрыторыю помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзячы ў належны выгляд помнікі і абеліскі, мы аддаём даніну памяці людзям, цаной уласнага жыцця якія падаравалі нам свет.

згарнуць

Акцыя "Асцярожна! Тонкі лёд»

28.11.2023
разгарнуць

28 лістапада ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" актывісты БРСМ сумесна з лідэрамі БРПА арганізавалі і правялі акцыю "Асцярожна! Тонкі лёд», якая накіравана на зніжэнне траўматычных сітуацый на лёдзе ў зімовы перыяд. Актывісты моладзевых арганізацый распаўсюдзілі ўлёткі з падрабязнай інфармацыяй аб правілах бяспечных паводзінаў на лёдзе, нагадалі ўдзельнікам акцыі аб важнасці захавання ўласнага здароўя і заклікалі пазбягаць сітуацыі небяспечных для жыцця.

згарнуць

Віншаванне настаўніку

29.09.2023
разгарнуць

29.09.2023 піянерская дружына ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» сумесна з пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»  і прафсаюзам напярэдадні Дня настаўніка і Дня пажылых людзей урачыста павіншавалі настаўнікаў ветэранаў педагагічнага труда, падарылі кветкі і паштоўкі, выказалі словамі сваю падзяку за іх нялёгкую працу і пажадалі доўгія гады жыцця і здароўя.

згарнуць

Адзіны дзень бяспекі

21.09.2023
разгарнуць

21.09.2023 у рамках адзінага дня бяспекі піянерская дружына ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» сумесна з актывістамі пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у акцыі «Бяспечнае дзяцінства». Яе мэта - прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучання паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

згарнуць