Справаздача ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год

Асноўнымі дакументамі, якімі кіраваўся педагагічны калектыў установы адукацыі, з’яўляюцца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка”  на 2021-2025 гады, зацверджаная Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29.01.2021 № 57. 

         У  2022/2023  навучальным  годзе  дзейнасць  педагагічнага     калектыву   Дзяржаўнай  установы   адукацыі

“Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” была накіравана на забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

        Ажыццяўляўся дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час.

        Праводзілася мэтанакіраваная работа з  высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз  якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць.

        Вялікая ўвага ўдзялялася  фарміраванню ў  навучэнцаў  асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей   праз  выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра.

        Прадоўжана работа па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.

        З задачамі, пастаўленымі на 2022/2023 навучальны год, калектыў у асноўным справіўся.

        У  2022/2023  навучальным  годзе  ўстанова  адукацыі  працавала  ў  рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага,  існавала 11 класаў-камплектаў, у якіх на канец навучальнага года было 99 навучэнцаў, на 15 больш, чым у мінулым навучальным годзе, з іх:

         на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі –  36 вучняў (2021/2022 навучальны год, 2020/2021 – 29);

         на ІІ ступені – 54 (2021/2022 навучальны год – 46,  2020/2021  – 48);

         на ІІІ ступені – 9 (2021/2022 навучальны год – 9, 2020/2021   – 8 вучняў).

         Сярэдняя напаўняльнасць класаў складала: І-ІV класы – 9  вучняў, V-ІХ класы – 10,8 вучняў,  Х-ХІ класы – 4,5  вучняў. Сярэдняя напаўняльнасць па школе складала 9 вучняў.

         У 2022/2023 навучальным годзе   адукацыйны працэс  ажыццяўлялі  24 настаўнікі, з іх 3 сумяшчальнікі. 20 мелі вышэйшую адукацыю, 4 сярэднюю  спецыяльную.  9 педагогаў маюць (37,5%) вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,10  (41,7%) –  першую, 3 (12,5%) – другую, 2 (8,3%) – без катэгорыі.

           Па выніках   2022/2023  навучальнага года ў школе няма вучняў, якія б займаліся на 1-2 балы (нізкі ўзровень). Параўнальны аналіз вучэбных дасягненняў вучняў за апошнія гады паказаў, што ў цэлым назіраецца станоўчая дынаміка. Сярэдні бал па ўстанове адукацыі  складае 7,2 (у мінулым годзе 7,2), якасць ведаў – 92,4% (у мінулым годзе – 95,7%).

        На працягу апошніх гадоў адзначаецца тэндэнцыя засваення вучэбнага матэрыялу на сярэднім  і дастатковым  узроўнях  адпаведна 32,9 і 50%  (2021/2022 – 29,9 і 58,2% ).

        Вызначана навучанасць вучняў па прадметах: дастаткова нізкі сярэдні бал на ІІ ступені навучання  па фізіцы (5,7) і матэматыцы (6,0), на ІІІ ступені навучання –  па фізіцы (6,0) і матэматыцы  (6,3), што абумоўлена складанасцю дадзеных прадметаў.

        У 2022/2023 навучальным годзе было арганізавана правядзенне 26 факультатыўных заняткаў.  Вызначаны розныя накірункі заняткаў: прадметны – 13, агульнаразвіваючы – 5, выхаваўчы – 8.  Факультатыўныя заняткі наведвалі 97,5% вучняў (у мінулым годзе 88,1%), 3 вучні VІІІ класа, 4 вучні  Х класа не наведвалі факультатыўныя заняткі, так як вывучалі прадметы “Англійская мова”, “Матэматыка” і “Фізіка” на павышаным узроўні.

       У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі  ўдзел 10 вучняў: 1 вучань з VIII класа, 3 вучні ( з іх 2 па двух прадметах) з  ІХ класа, 3 вучні (з іх 2 па двух прадметах) з Х класа.  Вучні прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды  па  8 вучэбных прадметах:  геаграфіі   – 1 вучань, фізіцы  – 1 вучань, грамадазнаўстве – 1 вучань, фізічнай культуры і здароўі – 2 вучні, беларускай мове і літаратуры – 1 вучань, біялогіі – 1 вучань, матэматыцы – 2 вучні, абслуговай працы – 1 вучань. (2018/2019 – 4 вучні, 2019/2020 – 6 вучняў, 2020/2021 – 6 вучняў, 2021/2022 – 5 вучняў).

         Вучні занялі 1  прызавое  месца:

           2 месца (Дыплом ІІ  ступені) – 1 вучань – Дубіна Паліна, ІХ клас – фізічная культура і здароўе (настаўнік Іванейчык В.А.).

          У другім этапе  алімпіяды “Таленавітыя дзеці”  прымалі  ўдзел  4  вучні школы, што складае 20% ад  колькасці вучняў  ІІІ-ІV  класаў (мінулы год – 25 %, 2020/2021 – 15,4%, 2019/2020 – 23,5%). Па матэматыцы вучні не прымалі ўдзел у другім этапе алімпіяды, так як не набралі 50% ад максімальнай колькасці балаў у першым этапе алімпіяды.

       Вучаніца ІІІ класа  паказала  высокі  ўзровень  падрыхтоўкі   па  беларускай мове (71,7%) выканання заданняў, дыплом ІІ ступені, настаўніца Чупак С.М. Вучань ІV класа паказаў высокі ўзровень падрыхтоўкі па рускай мове (94,9%) выканання заданняў, дыплом ІІ ступені, настаўніца Мінец Н.І.).          

У алімпіядах  вучняў сярэдняга звяна прынялі  ўдзел 15 вучняў Вучні прынялі ўдзел у алімпіядах па 8 вучэбных прадметах, занялі 1 прызавое месца: Сакалоўская Ксенія, VІІІ клас – абслуговая праца (настаўніца Васько  Н.І.).

         Уся сацыяльная, выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе была накіравана на стварэнне ўмоў для  захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, забеспячэння гатоўнасці выпускнікоў да ўсвядомленага прафесійнага выбару, усебаковага развіцця маральных асноў асобы, выхаванне грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны, гатовага да самастойнага жыцця і працы, які валодае маральнай, эстэтычнай і этычнай культурай, здольнага да самаразвіцця і самарэалізацыі.

        Школа   падтрымлівае   супрацоўніцтва  з  мясцовым   сельскім  клубам, Грыцэвіцкім    сельскім      саветам,

амбулаторыяй, Грыцэвіцкай участковай бальніцай, царквой, са Слуцкай епархіяй.

        Прааналізаваўшы     работу      ўстановы     адукацыі    за    2022/2023           навучальны   год,   можна   даць здавальняючую ацэнку работы калектыву ў цэлым. Зыходзячы  з  выяўленых  праблем  і  недахопаў  дзейнасці  ўстановы адукацыі, педагагічны калектыў на 2023/2024 навучальны год ставіць перад сабой галоўную мэту і задачы.

        Мэта. Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

        Задачы:

        ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;

        забяспечыць  рэзультатыўную падрыхтоўку  высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз  якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;

        працягнуць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў  асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей   праз  выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра;

        прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.