Год якасці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці"

У Рэспубліцы Беларусь 2024 год аб'яўлены Годам якасці ў мэтах  павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.

Комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 г. Года Якасці

План работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” па правядзенні ў 2024 г. ГОДА ЯКАСЦІ

Тэматычная выстава "Ад якаснай вучобы да якаснага жыцця"

17.04.2024
разгарнуць

17 красавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" у бібліятэцы прайшла тэматычная выстава "Ад якаснай вучобы да якаснага жыцця".Пасля наведвання выставы вучні зрабілі выснову , што калі зроблена ў Беларусі", значыць зроблена якасна.

згарнуць

Адзіны ўрок,прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2024
разгарнуць

15 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.Дзеці згадалі гісторыю стварэння Канстытуцыі-галоўнага дакумента нашай краіны. Правялі дыскусію на тэму "Правы і абавязкі".

згарнуць

Тэматычная інфармацыйная гадзіна "2024 - Год якасці"

08.01.2024
разгарнуць

8 студзеня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў цыкл інфармацыйных гадзін пад назвай "2024-Год якасці".У ходзе мерапрыемстваў вучні абмеркавалі значэнне паняцця "якасць", а таксама паразважалі аб тым, якім чынам кожны з нас можа паўплываць на якасць жыцця ў нашай краіне.

згарнуць