Бібліятэка

Мэта: садзеянне працэсу навучання і выхавання вучняў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэс

Задачы:

  • усю дзейнасць бібліятэкі накіроўваць на фарміраванне асобы з развітым інтэлектам;
  • прывіццё любові да кнігі і сістэматычнага чытання праз выкарыстанне розных форм і метадаў работы з чытачамі па выхаванні культуры чытання і бібліяграфічнай граматнасці вучняў;
  • стварэнне кансультатыўнай дапамогі вучням, педагагічным работнікам, законным прадстаўнікам ў атрыманні інфармацыі;
  • фарміраванне ў школьнікаў цікавасці да інфармацыйных выданняў на розных носьбітах, выпрацоўка ўменняў і навыкаў работы з імі

 

Графік работы школьнай бібліятэкі

на 2023/2024 навучальны год

Дні тыдня 

Час работы

Аўторак

 

  9.00- 13.00

Серада

 

9.00-13.00

Чацвер

 

9.00-13.00

 

Пятніца

 

9.00-13.00

 

Субота

 

9.00 -13.00

 

Бібліятэка - структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, закліканае садзейнічаць навучанню і выхаванню навучэнцаў, удасканальваць інфармацыйную кампетэнтнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама прафесійна развіваць педагагічныя кадры. Школьная бібліятэка аказвае вучэбна-метадычную дапамогу педагогам школы пры падрыхтоўцы да ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў, дае магчымасць адбору літаратуры, забяспечвае ўмовы для работы ў чытальнай зале, у пошуку і апрацоўцы інфармацыі, садзейнічае забеспячэнню якаснага адукацыйнага працэсу.

 

ХХХ  Дзень  беларускага пісьменства

04.09.2023

У рамках ХХХ дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы  для вучняў школы была   арганізавана выстава “Беларуская кніга для вас!”, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

14 верасня  ў час правядзення мерапрыемства “Моц Беларусі ў адзінстве народа” бібліятэкар школы пазнаёміла  вучняў  з кніжнай выставай “У адзінстве – наша сіла”.  Яна адзначыла, што  святкаванне  Дня народнага адзінства 17 верасня  - гэта даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся  за ўз’яднанне  беларускага народа ў адзінай нацыянальнай  дзяржаве. Вялікую цікавасць у вучняў  выклікала кніга  У. Ліхадзедава “17 верасня -  Дзень народнага адзінства”

                15  верасня  - Дзень бібліятэк

У гэты дзень была праведзена экскурсія ў бібліятэку  для вучняў 1 класа “Рады мы всегда гостям,приглашаем в гости к нам”. Рабят сустрэлі казачныя героі. Бібліятэкар  расказала вучням аб гісторыі ўзнікнення кнігі. А казачныя героі паказалі дом і расказалі ,дзе  і як жывуць кнігі. Асаблівую ўвагу звярнулі  на правілы карыстання кнігамі.

 

 

                                   Школа Актыўнага Грамадзяніна 

                                         28.09.2023

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" адбылося ўрастыстае ўручэнне  кнігі “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет

13  кастрычніка да  110 -годдзя  з дня нараджэння Эдзі Агняцвет бібліятэка падрыхтавала  для вучняў 3-4  класаў займальны агляд "Наш добры сябра - Эдзі Агняцвет”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы. Усе  разам  чыталі  вершы,  слухалі  песні, пабылі ў ролі "грамацеяў”, паспрабаваўшы  выправіць памылкі ў юмарыстычным вершы. Кніжны агляд ля выставы ўпэўніў юных чытачоў у тым, што на старонках  кніг Э.Агняцвет многа сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.

 

 

23 кастрычніка- МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ БІБЛІЯТЭК

Штогод у чацвёрты панядзелак кастрычніка ў шматлікіх краінах свету адзначаюць Міжнародны дзень школьных біблятэк.У 2023  годзе гэтая дата прыпадае на 23 кастрычніка. З інціцыятывай аб стварэнні і правядзенні свята ў 1999 годзе выступіла ЮНЕСКА. Упершыню яго абвясціў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі школьных бібліятэк.

23 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы для вучняў 5- 6 класаў была праведзена літаратурная гульня "Будзем з кнігай мы дружыць". У час правядзення гульні дзеці даведаліся, што кнігі бываюць розныя: вясёлыя і сумныя, пазнавальныя і казачныя. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні актыўна адгадвалі загадкі, збіралі казкі, удзельнічалі ў гульнях "Адгадай казачнага героя", "Чый прадмет, з якой кнігі", адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.

З 23 кастрычніка ў бібліятэцы дзейнічае выстава кніг "Кніга - крыніца мудрасці" для вучняў 1-7 класаў.

9 лістапада прайшла выстава  "Я,энергія і навакольнае асяроддзе"

Акцыя "Тры дзясяткі добрых спраў"

11 снежня ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» ў рамках акцыі «Тры дзясяткі добрых спраў» навучэнцы 6 класа асвойвалі навыкі дробнага рамонту кніг і дзіцячых часопісаў. Рабяты з задавальненнем і вялікай адказнасцю займаліся рэстаўрацыяй для таго, каб кнігі зноў цешылі сваіх чытачоў. Усе вельмі старанна і акуратна падклеілі старонкі, прывялі ў парадак вокладкі кніг, якія мелі патрэбу ў рамонце.

       Інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль»

14 снежня прайшла інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль» для навучэнцаў бібліятэкар школы падрыхтавала выстаўку кніг "Вучуся быць грамадзянінам", яна пазнаёміла з асноўнымі паняццямі,якія выкарыстоўваюцца ў юрыдычнай практыцы абароны правоў дзяцей, расказала, як правы дзіцяці адлюстроўваюцца ў нашым заканадаўстве.

                        Школа Актыўнага Грамадзяніна 

                                         21.12.2023

21 снежня ў ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў праведзены праект ШАГ для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”. .Са словам да навучэнцаў звярнулася загадчык  дома культуры аг. Грыцэвічы Аляксейчык Л.М., якая расказала навучэнцам аб дзеячах культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, Людміла Мікалаеўна, уручыла навучэнцам школы падарункавае выданне "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

                   

 Кніжная выстава "Гістарычная памяць - шлях у будучае"

06.01.2024

       

 Літаратурна-гульнявая гадзіна , прысвечаная  130-годдзю з дня нараджэння В.Біянкі “Лясныя казкі Віталія Біянкі”

 17 лютага ў школьнай бібліятэцы  ў шосты школьны дзень  прайшла літаратурна-гульнявая гадзіна , прысвечаная  130-годдзю з дня нараджэння В.Біянкі “Лясныя казкі Віталія Біянкі”для вучняў 1-5 класаў. Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з кароткай біяграфіяй пісьменніка, паслухалі літаратурны агляд яго твораў, адказалі на пытанні віктарыны "Птушыная сталовая", пагулялі ў гульні "Чыя сляды?" і «Чый гэта хвост?».У канцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала ўслых урывак з апавядання В.Біянкі “Блакітны звярок”, а дзеці адгадалі назву гэтага звярка.  Праінсцэніравалі невялікія эпізоды з  твораў В.Біянкі.  Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстаўка “Лясны казачнік Віталь Біянкі".

23 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў шосты школьны дзень у бібліятэцы для навучэнцаў 1-5 класаў было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Будзь здаровая,кніга!".Падчас правядзення мерапрыемства дзеці адабралі кнігі, якія мелі патрэбу ў дапамозе (у «лячэнні»). Такіх аказалася няшмат; вучні падклеілі іх, абнавілі вокладкі, сцерлі надпісы, вырабілі закладкі. "Вылечаныя" кнігі размясцілі на палічцы ў школьнай бібліятэцы.