Валанцёрскі рух

 

Валанцёр - гэта не прафесія, а жаданне ад чыстага сэрца дапамагаць людзям - гэта пакліканне, бо нават самая маленькая дапамога можа зрабіць свет дабрэй! Валанцёрскі рух  "Добрае Сэрца" аказвае пасільную дапамогу ветэранам вайны, сваім аднагодкам з абмежаванымі магчымасцямі, наводзяць парадак на зямлі, высаджваюць кветкі і дрэвы і г.д.  І робяць гэта абсалютна бязвыплатна, прыносячы людзям радасць.

Мэта валанцёрскага руху: аб'яднання вучняў для сумеснага ўдзелу ў розных відах сацыяльна значнай дзейнасці: прапагандзе ЗЛЖ, прафілактыцы шкодных звычак, аказання дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, удзелу ў правядзенні акцый і мерапрыемстваў, дзе патрабуецца валанцёрская дапамога, у Дзяржаўнай установе адукацыі “ Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў створаны валанцёрскі атрад «Добрае Сэрца».

Асноўнымі задачамі былі вызначаны:

  • стварэнне ўмоў для развіцця валанцёрскага руху ў школе як адной з форм занятасці;
  • навучанне навыкам работы з равеснікамі, арганізацыі і правядзення розных дабрачынных і прафілактычных мерапрыемстваў, удасканаленне арганізатарскіх здольнасцей;
  • стварэнне ўмоў для фарміравання ўстойлівых сацыяльных установак, як у саміх валанцёраў, так і ў падлеткаў, якія залучаюцца ў масавыя мерапрыемствы сацыяльнай накіраванасці;

ЗАПАВЕДЫ ВАЛАНЦЁРАЎ

  • будзьце адказныя ў адносінах адзін з адным;
  • будзьце сумленнымі, шчырымі і добразычлівымі, усміхайцеся адзін аднаму;
  • не бярыце на сябе невыканальных абяцанняў;
  • шчыра цікаўцеся іншымі людзьмі;
  • памятайце, што імя чалавека - гэта самы салодкі і важны для яго гук на любой мове;
  • імкнецеся, каб людзі былі рады зрабіць тое, што Вы ім прапануеце.

Віншаванне з надыходзячым святам

07.03.2024
разгарнуць

Валанцёры школы сумесна са старшынёй першаснай арганізацыі прафсаюзнай арганізацыі  напярэдадні Міжнароднага жаночага дня павіншавалі з надыходзячым святам ветэранаў педагагічнай працы.

згарнуць

Уборка снегу

18.01.2024
разгарнуць

Валанцёры ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" дапамаглі ва ўборцы снегу ветэрану педагагічнай працы Прышчэпе Ірыне Іванаўне

згарнуць

Акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў"

01.12.2023
разгарнуць

1 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" дадзены старт акцыі "Тры дзясяткі добрых спраў". Валаняцёры УА ў рамках акцыі наведалі ветэрана педагагічнай працы А.Н.Цап, навучэнцы школы накалолі дровы, пачысцілі прыдамавую тэрыторыю ад снегу, пагутарылі з Алай Мікалаеўнай. Гэта добрая нагода для адкрыцця сезона клопату аб тых, хто ў ёй мае патрэбу!

згарнуць

Акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым"

29.11.2023
разгарнуць

29 лістапада валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" далучыўся да акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым". Валанцёры аказалі дапамогу ветэрану педагагічнай працы. Стрэльчык А.В. Рабяты расчысцілі ад снегу двор пенсіянеркі. Усё, што ім спатрэбілася для працы - рыдлёўкі і жаданне зрабіць добрую справу.

згарнуць