Ваенна-патрыятычнае выхаванне

 

 

 

План правядзення мерапрыемстваў па патрыятычнаму выхаванню  Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” на IV чвэрць 2023/2024 навучальнага года

разгарнуць

Урок - экскурсія  "Пра гэта трэба ведаць і памятаць"

19.04.2024
разгарнуць

19 красавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў старэйшых класаў быў арганізаваны ўрок - экскурсія  "Пра гэта трэба ведаць і памятаць" да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з мэтай азнаямлення дзяцей з падзеямі,якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны, выхавання любові да Радзімы і пачуцця гонару за наш народ.

згарнуць

Вусны часопіс-гістарычны дыялог з элементам экскурсіі "І памятае свет" да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

05.04.2024
разгарнуць

5 красавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў 1-4 класаў быў арганізаваны вусны часопіс-гістарычны дыялог з элементам экскурсіі "І памятае свет" да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з мэтай азнаямлення дзяцей з падзеямі Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны, выхавання  любові да Радзімы і пачуцці гонару за наш народ.

згарнуць

Дзень грамадзяніна

29.03.2024
разгарнуць

"Дзень грамадзяніна” пад такой назвай 28 сакавіка прайшлі мерапрыемствы ў ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна”. Для вучняў пачатковай школы было арганізавана віртуальнае падарожжа "Мая любімая краіна". Дзеці падчас падарожжа пазнаёміліся са славутасцямі Беларусі, з прамысловасцю гарадоў рэспублікі, даведаліся, якія тавары вырабляюцца на прадпрыемствах. Замацавалі свае веды ўдзелам у віктарыне аб дасягненнях і гістарычных падзеях Беларусі. Для старэйшага і сярэдняга звяна быў арганізаваны круглы стол "Зямля бацькоў - мая зямля".

згарнуць

Адзіны ўрок,прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі

15.03.2024
разгарнуць

15 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ва ўсіх класах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеці ўзгадалі гісторыю стварэння Канстытуцыі - галоўнага дакумента нашай краіны, у якім замацаваны неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, яе прызначэнне і роля ў сучасным грамадстве. Пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, абмеркавалі асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Правялі дыскусію на тэму "Правы і абавязкі".Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта вялікае шчасце і высокі гонар. У гэты ўрачысты дзень Каржак Валерыі, навучэнцы 8 класа, было ўручана падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Урачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНЯ"

27.02.2024
разгарнуць

27 лютага ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ У ІМЯ БУДУЧЫНЯ"

згарнуць

"Афганістан жывая памяць"

16.02.2024
разгарнуць

16 лютага прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 35-годдзю вываду войскаў з Афганістана пад назвай "Афганістан жывая памяць".Вучні яшчэ раз успомнілі гісторыю Афганскай вайны, пра незаменныя страты савецкіх войскаў, пра нашых землякоў. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі ўсіх воінаў, хто не вярнуўся з Афганскай вайны, хвілінай маўчання.

згарнуць

Прафарыентацыйная сустрэча

16.02.2024
разгарнуць

16 лютага для навучэнцаў 9-11 класаў была арганізавана прафарыентацыйная сустрэча з начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны Касачом А.У. ваеннага камісарыята Клецкага раёна

згарнуць

"На варце Радзімы і міру"

12.02.2024
разгарнуць

12 лютага ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прынялі ўдзел у АРТ-праекце "На варце Радзімы і міру". Напісалі пісьма са словамі віншавання і падзякі за службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

9 снежня Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

08.12.2023
разгарнуць

  8 снежня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынстваў генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджанні гэтага злачынства. Навучэнцы прыгадалі страшныя падзеі ваеннай гісторыі, звязаныя з палітыкай генацыду. Кіраўнік музея акцэнтавала ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на стэнды, на якіх размешчана інфармацыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці і Клецкага раёна. Навучэнцы наведалі гісторыка - краязнаўчы музей, дзе аформлена выстава аб генацыдзе беларускага народа.Навучэнцы наведалі гісторыка - краязнаўчы музей, дзе аформлена выстава аб генацыдзе беларускага народа. Напрыканцы мерапрыемства вучні абмеркавалі страшныя наступствы палітыкі генацыду для беларускага народа.

згарнуць

Дзень грамядзяніна

02.11.2023
разгарнуць

 2 лістапад ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню грамадзяніна. Для вучняў пачатковай школы прайшлаі віктарына “Я ведаю сімволіку сваёй краіне”. Для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна быў праведзены дыялог “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.Акрамя гэтага, ва ўстанове адукацыі працавалі аб`яднанні па інтарэсах “Умелыя ручкі”, “Тэатр юнага акцёра”.

згарнуць

Гутарка "Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай Вайны"

24.10.2023
разгарнуць

Прагляд і абмеркаванне фільма "Нірвана. Стрэл у сэрца

10.10.2023
разгарнуць

У ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма "Нірвана". Стрэл у сэрца", прысвечаны афіцэру групы "А" Дзмітрыю Федасюку з пазыўным "Нірвана", які загінуў пры выкананні службовага абавязку ў 2021 годзе. Пасля прагляду вучні разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні абмеркавалі фільм.

згарнуць

Наведванне вайсковай часці

06.09.2023
разгарнуць

6 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" вучні IX-XI наведалі восьмую радыётэхнічную брыгаду ВПС, пад кіраўніцтвам Кадзевіча Э.Ф. — кіраўніка па ваенна — патрыятычным выхаванні.

згарнуць

Удзел у раённым конкурсе тэатральнай творчасці "У тон адзін з зямлёю я пяю"

01.03.2023
разгарнуць

Тэатральныя гурт "Жывое слова" прыняў удзел у раённым конкурсе тэатральнай творчасці. Навучэнцы занялі другое месца. Віншуем пераможцаў!

згарнуць

Спартыўнае свята "А ну-ка, хлопцы"

23.02.2023
разгарнуць

23 лютага ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшло спартыўнае свята «А ну-ка, хлопцы!», дзе самыя смелыя юнакі спаборнічалі ў спрыце, сіле і розуме. Гледачы цёпла прывіталі ўсіх удзельнікаў апладысментамі, было шмат цікавых конкурсаў. Усе ўдзельнікі справіліся з імі на “выдатна” і даказалі, што яны валодаюць дысцыплінаванасцю, увагай, вытрымкай і кемлівасцю. Пасля заканчэння мерапрыемства каманды былі ўзнагароджаны смачнымі прызамі.

згарнуць

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2023
разгарнуць

15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў быў праведзены ўрок мужнасці «Афганістан, ты боль у маёй душы». Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю афганскай вайны, паглядзелі і абмеркавалі відэаролік аб баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана. На мерапрыемстве прысутнічалі воін-інтэрнацыяналіст Роўба Уладзімір Васільевіч і ўдзельнік лакальных войнаў Рамашка Уладзімір Міхайлавіч, якія з першых вуснаў расказалі пра страшныя падзеі вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў хвілінай маўчання. 

згарнуць

Дзень юнага героя-антыфашыста

08.02.2023
разгарнуць

У піянерскай дружыне ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» адбыўся круглы стол «Маленькія героі вялікай вайны» прысвечаны хлапчукам і дзяўчынкам, якія змагаліся і паміралі за свабоду і шчасце сваёй Радзімы, свайго народа. Актывісты БРПА і БРСМ распавялі пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай, якія ў гады вайны стаялі побач з бацькамі і старэйшымі братамі ў шэрагі байцоў.

          Увазе навучэнцаў была прапанавана слайд - прэзентацыя аб дзецях вайны. Вучні даведаліся як, адклаўшы недачытаныя кніжкі і школьныя падручнікі, яны ўзялі ў рукі вінтоўкі і гранаты, сталі сынамі палкоў і партызанскімі разведчыкамі.

згарнуць

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

28.12.2022
разгарнуць

28 снежня вучні ўстовы адукацыі наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У музеі  вучні даведаліся аб баях, партызанскім руху на тэррыторыі Беларусі.  Экскурсія атрымалася эмацыянальнай і спадабалася ўсім вучням.     

згарнуць

Экскурсія ў Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

30.11.2022
разгарнуць

30 лістапада вучні 5 - 7 класау́ наведалі Нясвіжскі гісторыка - краязнау́чы музей. З вучнямі была праведзена абзорная экскурсія па у́сіх экспазіцыях музея. У ходзе дыялога экскурсавода і навучэнцау́ нашай установы былі атрыманы цікавыя гістарычныя звесткі аб г. Нясвіжы і жыцці людей у́ далёкім мінулым

згарнуць

Дзень гістарычнай памяці

31.10.2022
разгарнуць

Падчас асенніх канікул ва у́станове адукацыі 31 кастрычніка прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычнай памяці нашага народа. Для навучэнцау́ пачатковых класау́ была арганізавана экскурсія "Вайна у́ лёсе маіх землякоу́". Для навучэнцау́ сярэдняга і старэйшага звяна было арганізавана наведванне выставы "Памяці генацыду".

згарнуць

Тыдзень народнага адзінства

16.09.2022
разгарнуць

16 верасня для навучэнцаў старэйшага звяна было праведзена гістарычнае падарожжа "Разам мы - Беларусь", мерапрыемства правялі настаўнік гісторыі і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія расказалі навучэнцам аб значэнні і паходжанні гэтага свята, яго значэнні ў гісторыі нашай краіны. Спецыяльным госцем на мерапрыемстве была Слонім Іна Паўлаўна - юрыст-кальсульт ААТ "Грыцэвічы".

згарнуць

Праект "Цягнік Памяці"

22.09.2022
разгарнуць

22 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" фотавыставу праекта "Цягнік Памяці" наведалі навучэнцы 6 класа. Педагог расказала навучэнцам аб праекце "Цягнік Памяці", яго мэтах, датах рэалізацыі, тэме. Навучэнцы змаглі паглядзець рэалізацыю гэтага праекта ў розных гарадах Расіі і Беларусі.

згарнуць

Мерапрыемства "Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму"

12.05.2022
разгарнуць

12 мая ва ўстанове адукацыі было праведзена мерапрыемства кіраўніком па ваенна патрыятычнаму выхаванню для вучняў 9-10 класаў на тэму "Беларускія спарстмены ў баях за Радзіму". У ходзе дадзенага мерапрыемтсва навучэнцам расказалі пра знакамітыя імёны ўдзельнікаў-спарцменаў Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

 Урок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы"

28.04.2022
разгарнуць

28 красавіка для навучэнцау́ 7 класа быу́ праведзены у́рок памяці, прысвечаны 77-годдзю з Дня Перамогі у́ Вялікай Айчыннай вайне. У ходзе мерапрыемства навучэнцы паглядзелі відэаролік пра хроніку падзей Вялікай Айчыннай вайны, узгадалі падзеі Хатыні, таксама навучэнцы звярнуліся да герояу́-дзяцей Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве прысутнічала Бурак Алена Францау́на, дачка ветэрана вайны, якая паведала сямікласнікам пра свайго тату і яго шлях на вайне.

згарнуць

Урок "Дарогамі вайны"

28.04.2022
разгарнуць

29 красавіка у́ музеі у́становы адукацыі прайшоу́ урок "Дарогамі вайны" для 6-7 класау́. Навучэнцы з кірау́ніком музея і настау́нікам гісторыі абмеркавалі дзейнасць жыхароу́ аг.Грыцэвічы падчас Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Экскурсія на МК "Хатынь" і МК "Курган Славы"

26.03.2022
разгарнуць

26 марта навучэнцы ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі такія гістарычныя помнікі, як МК "Хатынь" і МК "Курган Славы"

згарнуць

Адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні?"

22.03.2022
разгарнуць

22 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" для навучэнцаў 8-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок на тэму "Пра што тэлефануюць званы Хатыні?" Мэта навучальнага занятку заключалася ў фарміраванні ў вучняў уяўленняў аб падзеі ў Хатыні як прыкладзе палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; выхаванне паважлівых адносін да гістарычнага мінулага нашай краіны. Падчас урока навучэнцы напоўнілі свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб спаленых вёсках, а менавіта аб спаленні вёскі Хатынь і ўсіх яе жыхароў.

Спецыяльным госцем на ўроку была Бурак Алена Францаўна, бібліятэкар.

згарнуць

Гутарка "Героі Беларусі"

10.12.2021
разгарнуць

 10 снежня ва ўстанове адукацыі педагог-арганізатар правяла з навучэнцамі гутарку "Героі Беларусі".Яна расказала пра тых асоб, якія ўзнагароджанны званнем "Герой Беларусі", паведаміла, за якія дасягненні дадзеныя людзі атрымалі такое званне.

згарнуць

Дзень краязнаўства

05.11.2021
разгарнуць

  5 лістапада ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню краязнаўства, у рамках гэтага дня былі распрацаваны розныя мерапрыемствы.

Цэхан Н.С. арганізавала віртуальнае падарожжа “Восеньская прыгажосць малой Радзімы”, педагог разам з навучэнцамі паглядзела відэафільм пра Беларусь, яго славутасці, прыгажосць азёр і рэк, прыроду беларускую. Навучэнцы пагаварылі аб славутасцях, у якіх яны ўжо пабывалі, успомнілі, што бачылі і дзе былі.Цап Т.М. правяла віктарыну «Мой любімы край», падчас яе правядзення педагог звярнула ўвагу навучэнцаў на такія пытанні, як колькасць абласцей, славутасці гарадоў, знакамітыя мясціны краіны, гісторыя. Навучэнцы папоўнілі прабелы ў ведах аб сваёй краіне.

Таксама для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд фільма "Рана на целе Беларусі".

Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя былі арганізаваны спаборніцтвы па валейболе, у ходзе спаборніцтва ва ўдзельнікаў прысутнічаў камандны дух, згуртаванасць.

згарнуць

Экскурсія ў школьны музей

22.10.2021
разгарнуць

 22 кастрычніка настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Рамашко Л.У. і кіраўніком музея Гвозд В.Л. было праведзена мерапрыемства “Старонкі жыцця маіх землякоў”. Прадстаўлены матэрыял у форме вуснага часопіса садзейнічае пашырэнню ведаў аб гісторыі нашай Радзімы і гераізме землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, выхоўвае ў навучэнцаў павагу і гонар за наша гістарычнае мінулае.

згарнуць

Педагагічны марафон. Патрыятызм і грамадзянскасць-аснова жыццёвых і прафесійных дасягненняў

07.10.2021
разгарнуць

7кастрычніка ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы ў рамках тэматычнага дня на тэму "Патрыятызм і грамадзянскасць - аснова жыццёвых і прафесійных дасягненняў. У рамках гэтага тэматычнага блока кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню былі праведзены мерапрыемствы:

1. Урок мужнасці

2. Ваенна-спартыўная эстафета "У адзінстве - наша сіла".У рамках ўрока мужнасці для навучэнцаў 7-8 класаў было праведзена мерапрыемства на вайсковую тэматыку. У ходзе ўрока загадзя падрыхтаваныя навучэнцы прадэманстравалі свае веды і ўменні: расказалі пра гады Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстравалі ролікі пра лагеры смерці, пра герояў-піянераў Вялікай Айчыннай вайны, пра мемарыяльныя комплексы; таксама навучэнцы зачыталі вершы на ваенную тэматыку.Таксама быў запрошаны намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілезіраванай групы ваеннага камісарыята Клецкага раёна, Папок Віталь Яўгенавіч. Ён звярнуўся са словам да навучэнцаў, расказаў пра ваенную дзейнасць, правёў гутарку пра ваенныя ўстановы ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама навучэнцы звярнуліся да госця з пытаннямі пра яго працу, пра яго выбар прафесіі, пра складанасці і асаблівасці дадзенай прафесіі.

Ваенна-спартыўная эстафера была праведзена для навучэнцаў 7-8 класаў, у яе ходзе навучэнцы спаборнічалі паміж сабой у розных эстафетах, не толькі спартыўных, але і інтэлектуальных. Падчас правядзення эстафеты ўсе ўдзельнікі імкнуліся да перамогі. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прыз.

згарнуць

Педагагічны марафон. Патрыятызм як асноўная каштоўнасць, якая злучае мінулае, сучаснае і будучае

05.10.2021
разгарнуць

5 кастрычніка ва ўстанове адукацыі была прадэманстравана віртуальная экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой для навучэнцаў. Арганізатар Рамашка Л.В., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, пагрузіла вучняў у гісторыю ўзнікнення гэтага мемарыяльнага комплексу, паказала яго структурныя элементы. Навучэнцы разам з Рамашка Л.В. прыйшлі да высновы пра важнасць ведаў і зберажэнні гісторыі свайго народа. У ходзе віртуальнай экскурсіі навучэнцы ўважліва глядзелі матэрыял, задавалі пытанні педагогу. Таксама кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Іванейчык В.А. і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Клімовіч А.С. прынялі ўдзел у семінары педагагічнага марафону «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны».

згарнуць

Уборка брацкай магілы 

30.09.2021
разгарнуць

Вучні 6-8 класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і педагогам арганізатарам правялі ўборку на брацкай магіле. Дадзенае мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў вучняў паважлівых адносін да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пачуцця гонару за подзвіг простых людзей, мінулых аднавяскоўцаў на шляху да перамогі.

згарнуць

50-годдзе з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

25.09.2021
разгарнуць

25 верасня ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапремствы да Дня 50-годдзя з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Усе мерапрыемствы былі прысвечаны гэтай тэме. Для 1-5 класаў была арганізавана гульня-віктарына "Дарогамі вайны". В.Л.Гвозд арганізавала віктарыну ў школьным музеі ўстановы адукацыі, навучэнцы разам з арганізатарам ўспомнілі важныя даты і падзеі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцам нагадалі пра цяжкасці нашага народа ў ваенны перыяд, асаблівая ўвага была выдзеліна Брэсцкай крэпасці, яе гісторыі, таксама навучэнцы ўспомнілі пра гераізм людзей, навучэнцы атрымалі каштоўную інфармацыю аб нашых аднавяскоўцах-ветэранах вайны. Для вучняў 6-9 класаў Н.І.Краўцова арганізавала круглы стол "Памятаем і ганарымся",пад час правядзення якога вучні падрыхтавалі паведамленне пра гісторыю Брэсцкай крэпасці,воінаў-змагароў.

згарнуць

Рэспубліканская Акцыя "Я ганаруся,што я грамадзянін Рэспублікі Беларусі" 

21.09.2021
разгарнуць

З 16 верасня ва ўстанове адукацыі стартавала акцыя "Я ганаруся,што я грамадзянін Беларусі", для яе правядзення быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў. 16 верасня быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Беларусь у маім сэрцы маленькім" для вучняў 1-4 класаў, навчэнцы стваралі малюнкі, на якіх дэманстравалі любоў і пяшчоту да сваёй краіны.

17 верасня В.Л. Гвозд арганізавала экскурсію для старэйшых класаў у школьны музей, кіраўнік музея расказала вучням пра гісторыю вёскі Грыцэвічы. 20 верасня была праведзена віктарына "Гордасць за Беларусь", вучні вызначалі месца нашай краіны на міравой арэне.

згарнуць

Конкурс падзелак "Мая Беларусь"

16.09.2021
разгарнуць

Кіраўнік аб'яднання "Умелыя ручкі" С.М.Чупак падключылася да святкавання Дня народнага адзінства. Разам з удзельнікамі аб'яднання быў праведзены конкурс падзелак "Мая Беларусь", у ходзе парвядзення якога вучні рабілі падзелкі з розных матэрыялаў. Кожны ўдзельнік укладваў свой сэнс і сваю асацыяцыю з Беларуссю: нехта зрабіў кветкі, нехта хату з сабакам, нехта вырабляў сэрца. Усе ўдзельнікік атрымалі вялікае задавальненне ад выкананых работ.

згарнуць

Выстава кніг "Мы-беларусы"

15.09.2021
разгарнуць

Да Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі была арганізавана выстава кніг у бібліятэцы. На гэтай выставе былі змешчаны кнігі пра Беларусь, беларускі народ, традыцыі. Сярод іх ганаровае месца займалі кнігі "Гордость за Беларусь", "Мы - Беларусы", "Изучаем Беларусь", "Сто асоб", "Беларусь". Арганізатар выставы Н.С.Цэхан расказала пра знакамітыя выданні, звярнула ўвагу вучняў, у гонар якога свята арганізавана выстава.

згарнуць

Уборка брацкай магілы

09.09.2021
разгарнуць

Вучні 6-8 класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і педагогам арганізатарам правялі ўборку на брацкай магіле. Дадзенае мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў вучняў паважлівых адносін да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пачуцця гонару за подзвіг простых людзей, мінулых аднавяскоўцаў на шляху да перамогі.

згарнуць

Дзень беларускага пісьменства і друку

04.09.2021
разгарнуць

У рамках дня беларускага пісьменства ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапремствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

Для вучняў пачатковых класаў была праведзена віктарына "Гэты цуд завецца кніга", пад час правядзення якой вучні пагутарылі пра ролю кніг у нашым жыцці, беражлівыя адносіны да іх.

Для старэйшых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Свята беларускага пісьменства і друку", на якім вучні ўзнавілі ў свядомасці гісторыю кнігадрукавання, звярнуліся да такой важнай асобы ў беларускай культуры,як Францыск Скарына.

згарнуць

Уручэнне кніг "Беларусь - наша Радзіма", "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

01.09.2021
разгарнуць

На ўрачыстай лінейцы дырэктарам установы адукацыі Аўдзей Н.А. было праведзена ўручэнне падарункаў ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Першакласнікі атрымалі кнігу "Беларусь- наша Радзіма", вучні 9 класа - падарачны камплект "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Дзень памяці

разгарнуць

18 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "КВЭСТ" прайшоў Дзень памяці. Была праведзена акцыя "Мы помнім! Мы ганарымся". Выхаванцы лагера навялі парадак на брацкай магіле, усклалі кветкі да помніка, які знаходзіцца на тэрыторыі школы. Затым наведалі школьны музей, дзе была арганізавана экскурсія "Ніхто не забыты, нішто не забыта".

згарнуць

Дзень краязнаўства

разгарнуць

14 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры"Квест" быў праведзены дзень краязнаўства. У рамках дня была праведзена віртуальная экскурсія "Мая любая краіна". У ходзе экскурсіі выхаванцы замацавалі веды аб абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, пашырылі свае веды аб г.Клецку і сваёй малой радзіме аг.Грыцэвічы.

Нвучэнцы наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей. У музеі была праведзена экскурсія "Хата нашай памяці". У ходзе экскурсіі выхаванцы пазнаёміліся з прыладамі працы і ўмовамі жыцця нашых продкаў.

згарнуць

Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

разгарнуць

У рамках акцыі "Беларусь у маім сэрцы" быў арганізаваны флэшмоб у падтрымку дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

згарнуць

Экскурсійны марафон "Детский автопоезд"

разгарнуць

10 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Квест" прынялі ўдзел ў правядзенні рэспубліканскага экскурсійнага марафону "Детский автопоезд". З мэтай вывучэння роднага краю выхаванцы адправіліся ў невялікае падарожжа па вуліцах аг.Грыцэвічы. Вуліцы- гэта нямыя сведкі і захавальнікі гісторыі нашых продкаў. За час экскурсіі выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй назваў вуліц Школьная, Садовая і Палікарпава.

згарнуць

Анлайн-выстава "Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя "Баграціён""

разгарнуць

Навучэнцы 9-10 класаў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі анлайн-выставу "Палкаводцы Вялікай Перамогі: аперацыя "Баграціён"". У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з чатырма выдатнымі вайскаводамі ВАВ, якія камандавалі франтамі, якія вызвалялі Беларусь.

згарнуць

Урачысты мітынг, прысвечаны 76-ай гадавіне Перамогі

разгарнуць

Дзень Перамогі - свята, якое для кожнага з нас з'яўляецца сімвалам Вялікага гераічнага мінулага, патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. 7 мая ў рамках акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!" у нашай школе прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 76-ай гадавіне Перамогі. Усе прысутныя ўшанавали памяць загінуўшых, усклали кветки да помніка. Гэта дань павагі ветэранам, дзякуючы якім наша краіна перамагла ў гэтай жудаснай вайне.

згарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

разгарнуць

Напярэдадні Дня Перамогі ў школе прайшлі адзіныя інфармацыйныя гадзіны. Яны праводзіліся ў рознай форме - гутаркі, апавяданні пра сваякоў - удзельніках вайны, тэматычныя віктарыны. Мэта: выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў навучэнцы пазнаёміліся са знамянальнымі датамі Вялікай Айчыннай вайны, з жыццём людзей у гэты час.

Так напрыклад, у 1 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Чупак С.Н. вучні паглядзелі прэзентацыю «Дарогамі вайны», паслухалі аповяд настаўніка, пра тое, як складана ў той час было ўсім: і дарослым, і дзецям. 

У 2 класе прайшла адзіная класная гадзіна, прысвечаная 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай Вайне. Свята, пра якое захоўваюць памяць і ўшаноўваюць ветэранаў.

У 3 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Гвозд В.Л. вучні пазнаёміліся з хронікай ваенных гадоў, чыталі вершы пра ВАВ, дэманстравалі свае малюнкі, прысвечаныя дню перамогі.

Класныя кіраўнікі 5 і 6 класаў Рамашка Л.В. і Краўцова А.І. на сваіх мерапрыемствах расказалі дзецям, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны спартсмены праяўлялі выдатныя баявыя якасці: у паходах, на водных пераправах, у выведцы і бітвах, у паветраных нападах і дэсантных аперацыях. Тысячы з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі, шматлікім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 7 класе класны кіраўнік Цэхан Н.С. распавядала дзецям, як праходзіла ўзяцце Берліна, як быў арганізаваны парад Перамогі на Чырвонай плошчы, і калі 9 мая сталі лічыць афіцыйным святам.

Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы 8, 9 і 10 класаў чыталі і абмяркоўвалі кнігу В.Сухога, А.Сухога «Гарыць салдацкая зорка». Пасля прачытання, навучэнцы падзяліліся апавяданнямі пра сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Вучні з задавальненнем наведалі віртуальную экскурсію па Брэсцкай крэпасці. Дзеці прагледзелі і праслухалі анлайн -экскурсію па шматлікіх залах з экспанатамі часоў ВАВ.

У 11 класе пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Макарэвіч І.А рабяты ўспомнілі баявыя ўзнагароды, якімі ўзнагароджваліся героі Вялікай Айчыннай вайны за праяўленую мужнасць у баях з нямецка-фашысцкай войскамі і прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Праект "Мой край, мой лёс-мая Айчына"

разгарнуць