Мэта і задачы ўстановы адукацыі на 2023/2024навучальны год

        Мэта. Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

        Задачы:

        ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;

        забяспечыць  рэзультатыўную падрыхтоўку  высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз  якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;

        працягнуць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў  асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей   праз рэалізацыю інавацыйнага праекта, выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра;

        прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.