Аляксейчык Сяргей Яўгеньевіч

Нарадзіўся ён у простай вясковай сям’і ў 1963 годзе. Бацька, Яўгеній Сяргеевіч, працаваў кінамеханікам, маці, Валянціна Аляксандраўна, амаль 40 гадоў адпрацавала ў Мервінскай сельскай бібліятэцы.

У першы клас Мервінскай васьмігадовай школы пайшоў у 1970 годзе. Пасля заканчэння Мервінскай васьмігадовай школы вучобу працягваў у Грыцэвіцкай сярэдняй школе. Усе прадметы даваліся лёгка. У алімпіядзе па хіміі заняў першае месца ў раёне, затым была вобласць, рэспубліка. А школьнае сачыненне “Мы памятаем тых, чые імёны на подзвігі клічуць” стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу. Пасля заканчэння школы становіцца студэнтам Мінскага медінстытута. 1986 год - інтэрнатура пры Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Па размеркаванні (1987-1990гг.) быў накіраваны ў Клецкую ЦРБ участковым тэрапеўтам. Тры гады самастойнай урачэбнай працы сталі для Сяргея Ячўгеньевіча багатым практычным вопытам. Пасля гэтага, як гаворыць сам Сяргей Яўгеньевіч, адчуў сябе доктарам, калі патрэбна было браць адказ на сябе, бо бывалі выпадкі неадкладнай дапамогі, калі не было часу звярнуцца за дапамогай да больш вопытных калег.

Затым Сяргей Яўгеньевічбы тры гады (1990-1993гг.) вучыцца ў аспірантуры пры Мінскім абласным дзяржаўным медінстытуце. А з 2000 года  працуе на першай кафедры ўнутраных хвароб БДМУ.  У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Комплексная оценка работоспособности больных с ИБС в сочетании с остеоартрозом».  З тагож года адказвае за вучэбную працу. Як намеснік дырэктара кафедры прынімае ўдзел у распрацоўцы і састаўленні адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці “Лячэбная справа”, вучэбных тыпавых і рабочых праграм па дысцыпліне “Лячэбная справа” для спецыяльнасці 1-79 01 01 “Лячэбная справа для студэнтаў 405 курсаў”. З 2005 года працуе на пасадзе дацэнта.

Дацэнт Аляксейчык Сяргей Яўгеньевіч чытае лекцыі, праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі педыятрычнага, лячэбнага факультэтаў, вялікую ўвагу ўдзяляе выхаваўчай рабоце са студэнтамі. Асноўным навуковым накірункам з’яўляецца пульманалогія. Выдае метадычныя дапаможнікі па ўнутраных хваробах.

У 2010 годзе  быў узнагароджаны медалём “Выдатнік аховы хдароўя”

З 2016 года працуе загадчыкам першай кафедрфы ўнутраных хвароб.

Публікацыі многіх надрукаваных яго прац вядомы як у бліжнім, так і ў далёкім зарубежжы. Вынікі навукова- даследчых работ  прадстаўлены як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі (Францыя, Іспанія, Польшча, Аўстрыя,Германія, Нідэрланды,Україна).