Івашка Уладзімір Міхайлавіч

У 1981 годзе закончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу. Затым свой лёс звязаў з Мінскім вышэйшым інжынерна-зенітным ракетным вучылішчам СПА. Працаваў начальнікам факультэта супрацьпаветранай абароны УА“Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, кандыдат ваенных навук, дацэнт, прафесар Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Зараз займае пасаду намесніка дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь».