"Будзь здаровая,кніга!"

23.03.2024

23 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў шосты школьны дзень у бібліятэцы для навучэнцаў 1-5 класаў было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Будзь здаровая,кніжка!".Падчас правядзення мерапрыемства дзеці адабралі кнігі, якія мелі патрэбу ў дапамозе (у «лячэнні»). Такіх аказалася няшмат; вучні падклеілі іх, абнавілі вокладкі, сцерлі надпісы, вырабілі закладкі. "Вылечаныя" кнігі размясцілі на палічцы ў школьнай бібліятэцы.