Дзень прафілактыкі шкодных звычак

27.03.2024

"Дзень прафілактыкі шкодных звычак" пад такой назвай 27 сакавіка прайшлі мерапрыемствы ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна". Для вучняў пачатковай школы быў арганізаваны конкурс малюнкаў "Шкодным звычкам НЕ".З дапамогай малюнкаў можна расказаць свету аб тым, як нанесці ўдар усім шкодным звычкам, якія губяць чалавецтва. Менавіта праз малюнкі навучэнцы нашай школы выказалі сваё негатыўнае стаўленне да шкодных звычак. Для старэйшага і сярэдняга звяна была арганізавана гутарка "Наркотыкі - знак бяды". На мерапрыемстве абмеркавалі важныя пытанні: што такое наркаманія і наркотыкі, у чым іх небяспека для здароўя і жыцця. Былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы, якія паказваюць згубны ўплыў наркотыкаў на арганізм чалавека.